К списку

Беларуская аттапырка ISsoft

15 августа 2018

Карпаратывы ISsoft – гэта заўжды непаўторныя вечарыны. У гэты раз супрацоўнiкi ўспомнілі свае карані i нацыянальныя традыцыi 11 жніўня на тэрыторыі пікнік-гатэля «Экспедыцыя».


«Беларуская аттапырка» сустрэла гасцей велізарным караваем з соллю ды народнай музыкай гусляў, дудак і бубнаў. Традыцыя – адкрываць штогадовы фэст эфектным з’яўленнем генеральнага дырэктара ISsoft Аляксандра Шнеерсона і CEO, прэзідэнта Coherent Solutions Iгара Эпштейна, ускладнілася. У мінулым яны здзiўлялі публіку бронетранспарцёрам, хамерам, але на гэты раз пераўзышлі сябе. Героi вечарыны скарысталіся надзвычай экалагічным транспартным сродкам: возам з сенам, запрэжаным вясковым канём.


Свята праходзіла весела, дзякуючы цудоўнама надвор’ю і добрай арганізацыі: госці дэгуставалі нацыянальныя напоі, удзельнічалі ў разнастайных конкурсах, плялі вянкі з палявых кветак, выраблялі памятныя падарункі з саломкі, лёталі па возеры на бананах, бралі перашкоды ў вяровачным мястэчку і нават адсвяткавалі два вяселлі. Нехта проста рэлаксаваў, цешачыся прыродай ў кампаніі калегаў і сяброў.


Доўгачаканая канцэртная частка пачалася пасля найсмачнейшай вячэры. Спачатку ўсіх забаўляла адроджаная легенда кампаніі – гурт «7bit», што складаецца з супрацоўнікаў ISsoft. А хэдлайнерам нашага летняга свята быў знакаміты Сяргей Міхалок. Як толькі змоўклі апошнія ноты, натхнёны натоўп пасьпяшыў на бераг возера. Там іссофтаўцаў чакала сапраўдная феерыя. Святочны фейверк, адлюстроваўваючыся ў вачах, праходзіў праз кожнага, нікога не пакідаючы абыякавым.

Дзякуй, ISsoft, наша сапраўдная файная праца.