21 лютага супрацоўнікі ISsoft адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Святочны вечар зблізіў iссофтаўцаў не толькi з мовай, але i адзін з адным.
У перадсвяточны тыдзень усе жадаючыя iссофтаўцы паўдзельнiчалi ў online квiзе са складанымi пытаннямi для знаўцаў беларускай мовы. Не ва ўсіх, нажаль, атрымалася даведацца, што такое «фiлiжанка», «хмарачос», «слiмак» альбо «кружэлка». Найлепшым мовазнаўцам стаў Кiрыл Цвiлiк, якi найхутчэй адказаў без памылак на ўсе пытанні.
А ўвечары 21 лютага, пяць каманд супрацоўнікаў ISsoft прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульне на тэмы беларускай гісторыі і культуры. Пераможцам сталі «Шалёныя Апалонікi», з чым мы іх і віншуем. Але галоўны вынік не перамога, а цудоўна праведзены вечар у прыемнай кампаніі. Асаблівая падзяка ад удзельнікаў аўтару пытанняў Івану Сюльжыну і вядучай вечара Каці Осіпчык.